БЕЛАРУСАМ.PL

  • Спіс арганізацый
  • Карысныя матэрыялы
  • Навіны

Распараджэнне Міністра Аховы здароўя аб адмене stanu zagrożenia epidemicznego

Понедельник, 26 июня 2023 by Admik


❗️Распараджэнне Міністра Аховы здароўя аб адмене stanu zagrożenia epidemicznego
апублікаванае 16 чэрвеня ў заканадаўчым весніку, адмяняе стан пагрозы эпідэміі ад 1 ліпеня 2023 года.

Распараджэнне асабліва важнае для ўсіх замежнікаў, якія былі адрасатамі падоўжанага дзеяння віз, картак побыту (ВНЖ), дазволаў на працу ў сувязі з Covid-19.

Такім чынам працяг дзеяння дакументаў будзе доўжыцца на працягу 30 дзён пасля ўступлення распараджэння ў сілу, г.зн. да 31 ліпеня 2023 г. уключна (да 23:59:59).

Мы рэкамендуем Вам ужо зараз паклапаціцца аб сваім легальным статусе, калі ён заснаваны на кавідным падаўжэнні візы ці іншых дакументаў у сувязі з Covid-19.

Крыніца інфармацыі: https://t.me/partyzanka_rb_pl

Read more
  • Published in Навіны
No Comments

16-17 траўня прадстаўнікі Беларусам.PL сустрэліся з актывістамі у Кракаве

Понедельник, 05 июня 2023 by Admik

Платформа Беларусам.PL працягвае рэгіянальную дзейнасць і  супрацу з беларускімі НДА ў Польшчы!

📆 16-17 траўня прадстаўнікі Платформы беларускіх арганізацый у Польшчы Беларусам.PL сустрэліся  з актывістамі беларускіх арганізацый і ініцыятыў у Кракаве!

Падчас сустрэчы абмеркавалі лакальную дзейнасць арганізацый, праблемы, з якімі сутыкаюцца актывісты, магчымыя варыянты супрацы і ўзаемнай падтрымкі!

Кракаў уразіў высокім прафесіяналізмам актывістаў НДА, разуменнем і бачаннем развіцця беларускай грамадскай супольнасці Кракава.

Read more
  • Published in Навіны
No Comments

14 траўня сустрэліся прадстаўнікі беларускіх арганізацый

Среда, 24 мая 2023 by Admik

4 траўня ў Беларускім Моладзевым Хабе сустрэліся прадстаўнікі беларускіх арганізацый Беластока, Вроцлава, Сопата, Познані, Шчэціна і Варшавы.

-Пад час сустрэчы прашло абмеркаванне запланаваных на лета беларускіх культурных мерапрыемстваў, пытанняў гарызантальнай супрацы, ўзаемадапамогі і пашырэння інфармаванасці беларусаў Польшчы аб дзейнасці беларускіх грамадскіх арганізацый і ініцыятываў.

 Сярод гасцей, прыняўшых удзел у сустрэчы — Віталь Самсонаў, бізнэсоўца з ЗША. Ён прэзентаваў свой праект прафесіяналізацыі беларускай дыяспары па свету BY World.

 Сустрэча адбылася ў рамках праекта Belarusam.pl, які рэалізуецца Беларускім Моладзевым Хабам пры падтрымцы Амбасады Нідэрландаў у Польшчы.

Read more
  • Published in Навіны
No Comments

Мітынг прысвечаны «Дню беларускага палітвязня»

Четверг, 18 мая 2023 by Admik


Мітынг прысвечаны «Дню беларускага палітвязня»
на Плошчы Канстытуцыі перад Беларускім Моладзевым Хабам у якім прымуць удзел прадстаўнікі Праваабарончага Цэнтра «Вясна», Беларускага Моладзевага Хаба, былыя палітвязні і прадстаўнікі Amnesty International Polska, прадстаўнікі Фундацыі Ośrodka KARTA, галоўны рэдактар і каманда Газеты Выборчай.

Мерапрыемства адно з шэрагу падзей прысвечаных гэтай даце ў Варшаве.

❗️Пасля мітынгу адбудзецца шэсце ад Плошчы Канстытуцыі да Кракоўскага прадмесця — помніка Каперніка, дзе працягнуцца мерапрыемствы а 14:30.

📆 21 траўня

⏰ 12:45

📍 Беларускі Моладзевы Хаб 

plac Konstytucji 6

Read more
  • Published in Навіны
No Comments

16-17 траўня прадстаўнікі платформы Беларусам.PL будуць у Кракаве

Вторник, 16 мая 2023 by Admik

Cябры!

📆 16-17 траўня прадстаўнікі платформы беларускіх арганізацый ў Польшчы Беларусам.PL будуць у Кракаве!

Будзем рады сустрэцца з грамадскімі актывістамі, прадстаўнікамі беларускіх НДА!

🙋🙋‍♂️Калі вы актывіст ініцыятывы, арганізацыі і жадаеце прыняць удзел у сустрэчы, запоўніце анкету па спасылке:

👉 https://forms.gle/eWgWkuQ9zjzygf5R9

👌У зваротным лісце вы атрымаеце дакладны час і месца сустрэчы.

🇳🇱 Праект рэалізуецца Беларускім Моладзевым Хабам пры падтрымцы Амбасады Нідэрландаў у Польшчы!

Read more
  • Published in Навіны
No Comments

Прадстаўнікі Беларусам.PL наведалі Познань

Среда, 26 апреля 2023 by Admik


Платформа Беларусам.PL працягвае наладжваць сувязі з беларускімі НДА ў Польшчы!

📆 17-18 сакавіка прадстаўнікі Беларусам.PL правялі сустрэчу з актывістамі беларускіх арганізацый і ініцыятыў у Познані, на якую прыйшло каля 30 чалавек. Прыемна адзначыць актыўнасць беларусаў Познані: праваабарона, валантарыят, дапамога беларусам і украінцам, беларуская кавярня, стэнлап і шмат чаго іншага робяць беларускія актывісты!

👌Стала традыцыяй, што мы прыязджаем у госці не проста паразмаўляць! У рамках сустрэчы выступіў гісторык Віктар Якубаў, кіраўнік праекта “Кава з гісторыкам” Беларускага Моладзевага Хаба на тэму фармавання беларускай нацыі

Read more
  • Published in Навіны
No Comments

Прадстаўнікі Belarusam.Pl наведалі Шчэцін

Среда, 26 апреля 2023 by Admik

   
📆 4-5 сакавіка прадстаўнікі Belarusam.Pl наведалі Шчэцін, дзе правялі сустрэчу з кіраўнікамі, актывістамі і валанцёрамі беларускіх НДА дзе абмеркавалі мясцовыя праблемы, адказалі на пытанні і запланавалі супольную дзейнасць на бягучы год.

Шчэцін уразіў згрунтаванасцю актывістаў і жаданнем рухацца наперад.

👌У рамках сустрэчы адбыўся выступ гісторыка Віктара Якубава, кіраўніка праекта “Кава з гісторыкам” Беларускага Моладзевага Хаба, а таксама канцэрт беларускіх музыкаў  Віталя Чарняўскага і Настассі Бякасавай.

🧁 Сустрэча завяршылася святочным сталом, накрытым мясцовымі беларусамі. Свой уклад унеслі i прадстаўнікі Belarusam.pl!

🙋‍♂️Калі вы зацікаўлены ў супрацы і хочаце, каб прадстаўнікі Belarusam.pl завіталі ў ваш горад — пішыце на infoline@bmhub.org.

Read more
  • Published in Навіны
No Comments

Belarusam.pl працягвае сваю дзейнасць!

Среда, 26 апреля 2023 by Admik


9-10 лютага прадстаўнікі платформы наведалі Беласток
, сустрэліся з мясцовымі медыя, актывістамі НДА і дамовіліся аб далейшым супрацоўніцтве. Бонусам стала правядзенне ў Хабе «Новая Зямля»(https://t.me/novaja_ziamlia) гульні «Што?Дзе?Калі?» ад Клуба Інтэлектуальных Гульняў пры Беларускім Моладзевым Хабе (https://t.me/chgkwaw).   

18-19 лютага завіталі ў Вроцлаў, дзе пазнаёміліся з актывістамі беларускіх арганізацый. У рамках паездкі на сустрэчы “Мова Нанова” прайшла лекцыя “Адкуль пайшлі беларусы” гісторыка Віктара Якубава, кіраўніка праекта “Кава з гісторыкам” Беларускага Моладзевага Хаба.    

🙋‍♂️Калі вы зацікаўлены ў супрацы і хочаце, каб прадстаўнікі Belarusam.pl завіталі ў ваш горад — пішыце на infoline@bmhub.org.   

Read more
  • Published in Навіны
No Comments

Аднаўлена дзейнасць інфалініі

Среда, 26 апреля 2023 by Admik


Сябры!

Аднаўлена дзейнасць інфалініі belarusam.pl – інфармацыйная дамамога беларусам, апынуўшымся ў Польшчы.

Калі вам патрэбна псіхагалічная, юрыдычная дапамога, дапамога па сацыяльным пытанням, спецыялісты інфалініі падкажуць кірунак вашых дзеянняў, зарыентуюць, дзе можна атрымаць профільную падтрымку арганізацый і спецыялістаў.

Лінія працуе штодзённа з панядзелка па пятніцу з 11 да 19 гадзін – вы можаце патэлефанаваць па нумары +48 722 722 500, альбо напісаць на емэйл infoline@bmhub.org.

Пашукаць карысную інфармацыю датычана профільных арганізацый і ініцыятыў дапамогі мігрантам у вашым горадзе можна самастойна на старонцы 👉 belarusam.pl/info

🇳🇱 Праект рэалізуецца Беларускім Моладзевым Хабам пры падтрымцы Амбасады Нідэрландаў у Польшчы!

Read more
  • Published in Навіны
No Comments
  • Спіс арганізацый
  • Карысныя матэрыялы
  • Навіны

© 2023  БЕЛАРУСАМ.PL

Projekt dofinansowany przez Fundację Solidarności Międzynarodowej w ramach polskiej współpracy rozwojowej Ministerstwa Spraw Zagranicznych RP i Ministerstwa Spraw Zagranicznych Królewstwa Niderlandów.

Project financed by Solidarity Fund PL within the framework of the Polish development cooperation of the Ministry of Foreign Affairs of the Republic of Poland and the Ministry of Foreign Affairs of the Kingdom of the Netherlands.

TOP