Прадстаўнікі Belarusam.Pl наведалі Шчэцін

/ / Навіны

   
📆 4-5 сакавіка прадстаўнікі Belarusam.Pl наведалі Шчэцін, дзе правялі сустрэчу з кіраўнікамі, актывістамі і валанцёрамі беларускіх НДА дзе абмеркавалі мясцовыя праблемы, адказалі на пытанні і запланавалі супольную дзейнасць на бягучы год.

Шчэцін уразіў згрунтаванасцю актывістаў і жаданнем рухацца наперад.

👌У рамках сустрэчы адбыўся выступ гісторыка Віктара Якубава, кіраўніка праекта “Кава з гісторыкам” Беларускага Моладзевага Хаба, а таксама канцэрт беларускіх музыкаў  Віталя Чарняўскага і Настассі Бякасавай.

🧁 Сустрэча завяршылася святочным сталом, накрытым мясцовымі беларусамі. Свой уклад унеслі i прадстаўнікі Belarusam.pl!

🙋‍♂️Калі вы зацікаўлены ў супрацы і хочаце, каб прадстаўнікі Belarusam.pl завіталі ў ваш горад — пішыце на [email protected].

TOP