Распараджэнне Міністра Аховы здароўя аб адмене stanu zagrożenia epidemicznego
❗️Распараджэнне Міністра Аховы здароўя аб адмене stanu zagrożenia epidemicznego
апублікаванае 16 чэрвеня ў заканадаўчым весніку, адмяняе стан пагрозы эпідэміі ад 1 ліпеня 2023 года.
Распараджэнне асабліва важнае для ўсіх замежнікаў, якія былі адрасатамі падоўжанага дзеяння віз, картак побыту (ВНЖ), дазволаў на працу ў сувязі з Covid-19.
Такім чынам працяг дзеяння дакументаў будзе доўжыцца на працягу 30 дзён пасля ўступлення распараджэння ў сілу, г.зн. да 31 ліпеня 2023 г. уключна (да 23:59:59).
Мы рэкамендуем Вам ужо зараз паклапаціцца аб сваім легальным статусе, калі ён заснаваны на кавідным падаўжэнні візы ці іншых дакументаў у сувязі з Covid-19.
Крыніца інфармацыі: https://t.me/partyzanka_rb_pl
- Published in Навіны
16-17 траўня прадстаўнікі Беларусам.PL сустрэліся з актывістамі у Кракаве
Платформа Беларусам.PL працягвае рэгіянальную дзейнасць і супрацу з беларускімі НДА ў Польшчы!
📆 16-17 траўня прадстаўнікі Платформы беларускіх арганізацый у Польшчы Беларусам.PL сустрэліся з актывістамі беларускіх арганізацый і ініцыятыў у Кракаве!
Падчас сустрэчы абмеркавалі лакальную дзейнасць арганізацый, праблемы, з якімі сутыкаюцца актывісты, магчымыя варыянты супрацы і ўзаемнай падтрымкі!
Кракаў уразіў высокім прафесіяналізмам актывістаў НДА, разуменнем і бачаннем развіцця беларускай грамадскай супольнасці Кракава.
- Published in Навіны
14 траўня сустрэліся прадстаўнікі беларускіх арганізацый
4 траўня ў Беларускім Моладзевым Хабе сустрэліся прадстаўнікі беларускіх арганізацый Беластока, Вроцлава, Сопата, Познані, Шчэціна і Варшавы.
-Пад час сустрэчы прашло абмеркаванне запланаваных на лета беларускіх культурных мерапрыемстваў, пытанняў гарызантальнай супрацы, ўзаемадапамогі і пашырэння інфармаванасці беларусаў Польшчы аб дзейнасці беларускіх грамадскіх арганізацый і ініцыятываў.
Сярод гасцей, прыняўшых удзел у сустрэчы — Віталь Самсонаў, бізнэсоўца з ЗША. Ён прэзентаваў свой праект прафесіяналізацыі беларускай дыяспары па свету BY World.
Сустрэча адбылася ў рамках праекта Belarusam.pl, які рэалізуецца Беларускім Моладзевым Хабам пры падтрымцы Амбасады Нідэрландаў у Польшчы.
- Published in Навіны
Мітынг прысвечаны «Дню беларускага палітвязня»
Мітынг прысвечаны «Дню беларускага палітвязня» на Плошчы Канстытуцыі перад Беларускім Моладзевым Хабам у якім прымуць удзел прадстаўнікі Праваабарончага Цэнтра «Вясна», Беларускага Моладзевага Хаба, былыя палітвязні і прадстаўнікі Amnesty International Polska, прадстаўнікі Фундацыі Ośrodka KARTA, галоўны рэдактар і каманда Газеты Выборчай.
Мерапрыемства адно з шэрагу падзей прысвечаных гэтай даце ў Варшаве.
❗️Пасля мітынгу адбудзецца шэсце ад Плошчы Канстытуцыі да Кракоўскага прадмесця — помніка Каперніка, дзе працягнуцца мерапрыемствы а 14:30.
📆 21 траўня
⏰ 12:45
plac Konstytucji 6
- Published in Навіны
16-17 траўня прадстаўнікі платформы Беларусам.PL будуць у Кракаве
Cябры!
📆 16-17 траўня прадстаўнікі платформы беларускіх арганізацый ў Польшчы Беларусам.PL будуць у Кракаве!
Будзем рады сустрэцца з грамадскімі актывістамі, прадстаўнікамі беларускіх НДА!
🙋🙋♂️Калі вы актывіст ініцыятывы, арганізацыі і жадаеце прыняць удзел у сустрэчы, запоўніце анкету па спасылке:
👉 https://forms.gle/eWgWkuQ9zjzygf5R9
👌У зваротным лісце вы атрымаеце дакладны час і месца сустрэчы.
🇳🇱 Праект рэалізуецца Беларускім Моладзевым Хабам пры падтрымцы Амбасады Нідэрландаў у Польшчы!
- Published in Навіны
Прадстаўнікі Беларусам.PL наведалі Познань
Платформа Беларусам.PL працягвае наладжваць сувязі з беларускімі НДА ў Польшчы!
📆 17-18 сакавіка прадстаўнікі Беларусам.PL правялі сустрэчу з актывістамі беларускіх арганізацый і ініцыятыў у Познані, на якую прыйшло каля 30 чалавек. Прыемна адзначыць актыўнасць беларусаў Познані: праваабарона, валантарыят, дапамога беларусам і украінцам, беларуская кавярня, стэнлап і шмат чаго іншага робяць беларускія актывісты!
👌Стала традыцыяй, што мы прыязджаем у госці не проста паразмаўляць! У рамках сустрэчы выступіў гісторык Віктар Якубаў, кіраўнік праекта “Кава з гісторыкам” Беларускага Моладзевага Хаба на тэму фармавання беларускай нацыі
- Published in Навіны
Прадстаўнікі Belarusam.Pl наведалі Шчэцін
📆 4-5 сакавіка прадстаўнікі Belarusam.Pl наведалі Шчэцін, дзе правялі сустрэчу з кіраўнікамі, актывістамі і валанцёрамі беларускіх НДА дзе абмеркавалі мясцовыя праблемы, адказалі на пытанні і запланавалі супольную дзейнасць на бягучы год.
Шчэцін уразіў згрунтаванасцю актывістаў і жаданнем рухацца наперад.
👌У рамках сустрэчы адбыўся выступ гісторыка Віктара Якубава, кіраўніка праекта “Кава з гісторыкам” Беларускага Моладзевага Хаба, а таксама канцэрт беларускіх музыкаў Віталя Чарняўскага і Настассі Бякасавай.
🧁 Сустрэча завяршылася святочным сталом, накрытым мясцовымі беларусамі. Свой уклад унеслі i прадстаўнікі Belarusam.pl!
🙋♂️Калі вы зацікаўлены ў супрацы і хочаце, каб прадстаўнікі Belarusam.pl завіталі ў ваш горад — пішыце на [email protected].
- Published in Навіны
Belarusam.pl працягвае сваю дзейнасць!
9-10 лютага прадстаўнікі платформы наведалі Беласток, сустрэліся з мясцовымі медыя, актывістамі НДА і дамовіліся аб далейшым супрацоўніцтве. Бонусам стала правядзенне ў Хабе «Новая Зямля»(https://t.me/novaja_ziamlia) гульні «Што?Дзе?Калі?» ад Клуба Інтэлектуальных Гульняў пры Беларускім Моладзевым Хабе (https://t.me/chgkwaw).
18-19 лютага завіталі ў Вроцлаў, дзе пазнаёміліся з актывістамі беларускіх арганізацый. У рамках паездкі на сустрэчы “Мова Нанова” прайшла лекцыя “Адкуль пайшлі беларусы” гісторыка Віктара Якубава, кіраўніка праекта “Кава з гісторыкам” Беларускага Моладзевага Хаба.
🙋♂️Калі вы зацікаўлены ў супрацы і хочаце, каб прадстаўнікі Belarusam.pl завіталі ў ваш горад — пішыце на [email protected].
- Published in Навіны
Аднаўлена дзейнасць інфалініі
Сябры!
Аднаўлена дзейнасць інфалініі belarusam.pl – інфармацыйная дамамога беларусам, апынуўшымся ў Польшчы.
Калі вам патрэбна псіхагалічная, юрыдычная дапамога, дапамога па сацыяльным пытанням, спецыялісты інфалініі падкажуць кірунак вашых дзеянняў, зарыентуюць, дзе можна атрымаць профільную падтрымку арганізацый і спецыялістаў.
Лінія працуе штодзённа з панядзелка па пятніцу з 11 да 19 гадзін – вы можаце патэлефанаваць па нумары +48 722 722 500, альбо напісаць на емэйл [email protected].
Пашукаць карысную інфармацыю датычана профільных арганізацый і ініцыятыў дапамогі мігрантам у вашым горадзе можна самастойна на старонцы 👉 belarusam.pl/info
🇳🇱 Праект рэалізуецца Беларускім Моладзевым Хабам пры падтрымцы Амбасады Нідэрландаў у Польшчы!
- Published in Навіны