4 траўня ў Беларускім Моладзевым Хабе сустрэліся прадстаўнікі беларускіх арганізацый Беластока, Вроцлава, Сопата, Познані, Шчэціна і Варшавы.
-Пад час сустрэчы прашло абмеркаванне запланаваных на лета беларускіх культурных мерапрыемстваў, пытанняў гарызантальнай супрацы, ўзаемадапамогі і пашырэння інфармаванасці беларусаў Польшчы аб дзейнасці беларускіх грамадскіх арганізацый і ініцыятываў.
Сярод гасцей, прыняўшых удзел у сустрэчы — Віталь Самсонаў, бізнэсоўца з ЗША. Ён прэзентаваў свой праект прафесіяналізацыі беларускай дыяспары па свету BY World.
Сустрэча адбылася ў рамках праекта Belarusam.pl, які рэалізуецца Беларускім Моладзевым Хабам пры падтрымцы Амбасады Нідэрландаў у Польшчы.