❗️Распараджэнне Міністра Аховы здароўя аб адмене stanu zagrożenia epidemicznego
апублікаванае 16 чэрвеня ў заканадаўчым весніку, адмяняе стан пагрозы эпідэміі ад 1 ліпеня 2023 года.
Распараджэнне асабліва важнае для ўсіх замежнікаў, якія былі адрасатамі падоўжанага дзеяння віз, картак побыту (ВНЖ), дазволаў на працу ў сувязі з Covid-19.
Такім чынам працяг дзеяння дакументаў будзе доўжыцца на працягу 30 дзён пасля ўступлення распараджэння ў сілу, г.зн. да 31 ліпеня 2023 г. уключна (да 23:59:59).
Мы рэкамендуем Вам ужо зараз паклапаціцца аб сваім легальным статусе, калі ён заснаваны на кавідным падаўжэнні візы ці іншых дакументаў у сувязі з Covid-19.
Крыніца інфармацыі: https://t.me/partyzanka_rb_pl