Платформа Беларусам.PL працягвае рэгіянальную дзейнасць і супрацу з беларускімі НДА ў Польшчы!
📆 16-17 траўня прадстаўнікі Платформы беларускіх арганізацый у Польшчы Беларусам.PL сустрэліся з актывістамі беларускіх арганізацый і ініцыятыў у Кракаве!
Падчас сустрэчы абмеркавалі лакальную дзейнасць арганізацый, праблемы, з якімі сутыкаюцца актывісты, магчымыя варыянты супрацы і ўзаемнай падтрымкі!
Кракаў уразіў высокім прафесіяналізмам актывістаў НДА, разуменнем і бачаннем развіцця беларускай грамадскай супольнасці Кракава.